Сабаленка знялася з Уімблдона: "Я зрабіла ўсё магчымае"

01/07/2024 - 13:39

Арына Сабаленка / twitter.com/MutuaMadridOpen

Арына Сабаленка знялася з Уімблдона. Беларуская тэнісістка спасылаецца на траўму правага пляча.

Трэцяя ракетка свету збіралася ў панядзелак правесці свой першы паядынак. Аднак выступіла з заявай: "Я зрабіла ўсё магчымае, каб падрыхтавацца да Уімблдона, але, на жаль, маё плячо не паддаецца".

Тэнісістка ўжо расказвала, што ў яе "спецыфічая траўма" — яна пашкодзіла вялікую круглую мышцу. Яна можа трэніравацца, але мае праблему з падачай.

Раней Сабаленка заявіла, што не будзе выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы. У чэрвені праз праблемы са здароўем яна знялася з турніру ў Берліне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі