Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Шэньчжэні

05/01/2019 - 07:28

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№13 у рэйтынгу WTA) выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні і пазмагаецца за тытул з амерыканкай Элісан Рыске (62).

У паўфінале Сабаленка ўпэўнена перамагла кітаянку Яфань Ван (70) — 6:2, 6:1. Раней яна перамагла на турніры прадстаўніцу Нямеччыны Таццяну Марыя (72), а таксама выбіла з барацьбы дзвюх расіянак — Кацярыну Аляксандраву (73) і Марыю Шарапаву (29).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі