Медыкі папярэджваюць пра новы штам грыпу

09/11/2026 - 18:05

Хвароба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У свеце пашыраецца новы штам грыпу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае аб прыкметным росце захворвання на грып і шпіталізацыі.

Як піша "Медыцынскі веснік", зафіксаваны максімум захворвальнасці на грып за апошнія 30 гадоў. Прычынай успышкі называюць новы падтып віруса грыпу А H3N2, які вядомы мноствам мутацый.

Палову шпіталізаваных складаюць дзеці да пяці гадоў: захворвальнасць у садках складае 30-50%. Прычым медыкі адзначаюць, што ў 10-15% выпадкаў хворыя звярталіся ў паліклінікі з ускладненнямі.

Захворванне пачынаецца з ліхаманкі, галаўнога болю ў лобна-скроневай зоне, ламоты ў цягліцах і суставах, святлабоязі. На трэція суткі праяўляецца трахеіт — з'яўляецца сухі пакутлівы кашаль за грудзінай. Часта да гэтага далучаецца боль у жываце з ванітамі і дыярэяй. Пры цяжкім працяканні можа выяўляцца раптоўнае і вострае засмучэнне псіхікі з галюцынацыямі, сутаргі ды іншыя неўралагічныя сімптомы, сып.

Лекары настойваюць на вакцынацыі. Паводле іх звестак, гэта на 75% скарачае рызыку шпіталізацыі і на 65% — смяротны вынік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі