У Варшаве закрываецца Дом творцаў і Беларускі шэлтар

09/11/2026 - 18:21

Сяргей Доўгушаў / Еўрарадыё

Дом творцаў і Беларускі шэлтар у Варшаве закрываюцца. Адпаведнае рашэнне прыняў заснавальнік — музыка Сяргей Доўгушаў.

"З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі", — тлумачыць у сацсетках Доўгушаў сваё рашэнне.

Ён дзякуе ўсім гаспадарам, адміністратарам, валанцёрам, арганізацыям і фондам, якія падтрымлівалі гэтую дзейнасць.

"Я думаю, кожны памятае і ўзгадвае тую дапамогу, тыя месяцы бясплатнага пражывання ў нашых дамах. Усю тую сяброўскую дабрыню, утульнасць, хатнія, часам вельмі творчыя сустрэчы і вечары. Хай усё гэта застанецца ў цёплых, шчырых і добрых успамінах", — піша Доўгушаў.

Ён дадае, што фонд "Дом творцаў" працягне дзейнасць "разам з іншымі творчымі праектамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі