Максім Рыжанкоў / president.gov.by
У Мінску разглядаюць сустрэчу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі ў "практычнай плоскасці", "крокі для яе арганізацыі прымаюцца", заявіў у інтэрв'ю РІА Новости кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў на палях Генеральнай асамблеі ААН.
Ён нагадаў пра запрашэнне ад Трампа на адрас Лукашэнкі прыняць удзел у Радзе міру, які праводзіўся ў ЗША.
"Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння даляцець з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі дастаткова складана, з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз наклаў персанальна на прэзідэнта і на пралёты нашых самалётаў", — сказаў Рыжанкоў.
Раней Лукашэнка заяўляў, што сустрэча з Трампам была б вельмі карыснай для Беларусі, бо краіна гатовая працаваць разам са ЗША для нармалізацыі адносінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут