"Рух" перамог "Славію" ў чэмпіянаце краіны

30/04/2021 - 15:24

30 красавіка праходзяць матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Ён стартаваў у чацвер, калі "Слуцк" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1. У пятніцу брэсцкі "Рух" з цяжкасцю абыграў мазырскую "Славію" — 2:1. Філіп Ёвіч вывеў гаспадароў поля наперад ужо ў даданыя да першага тайма хвіліны. Максім Слюсар зраўняў лік на 74-й, а пераможны гол на рахунку Габі Кікі — 85-я хвіліна.

"Рух" набраў 12 ачкоў і часова падняўся на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

Расклад матчаў тура / @bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі