Российские паспорта / ria.ru
Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Данія, Бельгія і Нідэрланды больш не прымаюць дакументы на турыстычныя візы ад расіян. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на Асацыяцыю тураператараў Расіі.
Тым не менш шэраг еўрапейскіх краін па-ранейшаму выдае расіянам турыстычныя візы. Гэта Італія, Іспанія, Грэцыя, Францыя, Венгрыя, Кіпр (нацыянальная віза, але не шэнгенская).
Таксама расійскія тураператары паведамляюць, што павялічыўся тэрмін разгляду дакументаў на візу. У сярэднім працэс займае каля месяца, але ў розных консульствах сітуацыя выглядае па-рознаму. Прычыны пры гэтым называюцца разнастайныя — напрыклад, скарачэнне штату консульства.
Як раней распавядала Еўрарадыё, Еўракамісія рэкамендавала разглядаць расійскія дакументы на турыстычныя візы ў апошнюю чаргу і апрацоўваць заяўкі 45 дзён замест ранейшых 15.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут