Прэс-служба італьянскага футбольнага клуба "Рома" назвала беларускі "Слуцк" "камандай тыдня" ў Еўропе. Футбалісты з раённага цэнтра лідыруюць у чэмпіянаце Беларусі, адзінага на кантыненце, які не спыніўся з-за каранавіруса.
"Наша каманда тыдня — "Слуцк", — чытаем у Twitter "Ромы". — Каманда з-пад Мінска лідыруе... Вакол "Слуцка" ў часы пандэміі каранавіруса склаўся цэлы культ. У бліжэйшую нядзелю ў іх дэрбі з мінскім "Дынама"!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.