Рэзкая змена надвор’я можа адбіцца на ўраджаі — Белгідрамет

05/04/2025 - 14:03

Снег / t.me/Zaslavle_Online/

Рэзкая змена надвор’я можа адбіцца на ўраджаі. Пра гэта папярэджваюць у Белгідрамеце:

“Праз нізкія начныя тэмпературы месцамі можа ўзнікнуць пагроза пашкоджання сельскагаспадарчых культур. На крайнім поўдні краіны адмоўныя тэмпературы асабліва небяспечныя для ранніх касцяковых культур, у якіх ужо пачалося цвіценне”.

Больш характэрнае для пачатку сакавіка, чым для красавіка надвор’е затрымаецца ў Беларусі на тыдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі