Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Сітуацыя з наданнем міжнароднай абароны ў Польшчы не становіцца больш зразумелай: палітыкі кажуць, што стаўленне да беларусаў не змянілася, а чыноўнікі міграцыйнай службы на запыты юрыстаў і журналістаў кажуць пра “паляпшэнне сітуацыі ўнутры Беларусі”. І гэта на фоне іншых праблем: ад складанасцей з атрыманнем пенсій да выбару паміж афармленнем пастаяннага віду на жыхарства і статусам доўгачасовага рэзідэнта…
Ці сапраўды заяўнікам на міжнародную абарону працягваюць прыходзіць адмоўныя рашэнні з такім абгрунтаваннем: паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі? Што на гэта кажа кіраўніцтва міграцыйнай службы і ці ёсць магчымасць у беларусаў пераламіць сітуацыю на сваю карысць? Як дамагчыся выплаты беларускай пенсіі ў Польшчы і як правільна выбраць паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статусам доўгачасовага рэзідэнта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут