Рэкордны гол Раналду прынёс перамогу партугальцам у матчы з Марока

20/06/2018 - 18:18

На чэмпіянаце свету па футболе 20 чэрвеня адбылася сустрэча зборных Партугаліі і Марока. Яна скончылася з лікам 1:0 на карысць партугальцаў. 

Адзіны мяч у гульні забіў Крышціяну Раналду, прычым зрабіў гэта на 4-й хвіліне сустрэчы.

Дарэчы, 85-ы гол Раналду ў 152 матчах за сваю зборную. Такім чынам, футбаліст паставіў новы рэкорд бамбардзіраў зборных.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі