Рэферэндум з нагоды далучэння ЛНР да Расіі можа адбыцца ў бліжэйшы час

27/03/2022 - 11:58
Кіраўнік ЛНР на сустрэчы са СМІ / РІА Навіны

У самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы можа прайсці рэферэндум, на якім будзе вырашацца, ці варта ЛНР увайсці ў склад Расіі.

Я думаю, што ў бліжэйшы час на тэрыторыі рэспублікі будзе праведзены рэферэндум, на якім народ рэалізуе сваё абсалютнае канстытуцыйнае права і выкажа сваё меркаванне з нагоды ўступлення ў РФ. Я чамусьці ўпэўнены, што гэта менавіта так і будзе, — заявіў кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік.

Напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну ЛНР і інш былі прызнаныя Расіяй суверэннымі тэрыторыямі.

Падчас пасяджэння расійскай Рады бяспекі, якое, паводле сцвярджэння расійскага боку, прайшло 21 лютага, кіраўнік Службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін так разгубіўся перад Пуціным, што ўжо тады сказаў пра ўключэнне ЛНР і ДНР у склад Расіі.

Падтрымліваю ўваходжанне рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі, — сказаў Нарышкін у адказ на патрабаванне Пуціна "гаварыць прама" аб сваім меркаванні з нагоды суверэнітэту ЛНР і ДНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі