Рэдактарку "Новага часу" Аксану Колб затрымалі на 10 сутак

20/04/2022 - 14:48

Рэдактарку газеты "Новы час" Аксану Колб затрымалі на 10 сутак, паведамляе выданне. 

Каля 15-й гадзіны яна затэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ. Па-ранейшаму невядома, з якой нагоды і па якой справе яе затрымалі. 

Як распавядала Еўрарадыё, сёння дадому да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі з кувалдамі і шчытамі. Жанчыну павезлі на допыт у Следчы камітэт.

Таксама праваабаронцы паведамляюць, што на трое сутак затрыманыя лідар Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч і супрацоўніца офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Ірына Бут-Гусаім. Ператрусы і затрыманні ў прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прайшлі 19 красавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі