Рэдактар “Советской Белоруссии” прапанаваў меней гаварыць пра Расію

21/10/2017 - 08:59

Рэдактар найбуйнейшай дзяржаўнай газеты “Советская Белоруссия” Павел Якубовіч прапаноўвае беларускім СМІ больш засяродзіцца на ўнутраных падзеях, а не абмяркоўваць палітыку і шоў-бізнэс у Расіі. Такую заяву ён зрабіў у праграме “Клуб рэдактараў” на тэлеканале “Беларусь-1”.

“Час нам, грамадзянам Беларусі, менш жыць жыццём іншай дзяржавы. Што нам гэтая гнюсная гісторыя вакол фільма “Мацільда”? Усе гэтыя звар’яцелыя барацьбіты, ваяўнічыя крыжакі… Нам гэта навошта? У нас гэтага няма і быць не павінна. Што нам гісторыя з гэтай Сабчак?” — заявіў ён.

Якубовіч адзначыў, што Беларусь ужо 25 год з’яўляецца незалежнай еўрапейскай дзяржавай, якой не варта жыць “дробнымі жарсцямі нейкіх маскоўскіх акцёраў, нейкімі скандальчыкамі”.

“Давайце жыць беларускім сёння і тут. У нас адбываюцца не такія глабальныя і скандальныя падзеі, але мы жывем сваім жыццём, каб зрабіць наша жыццё нармальным … Я гатовы гаварыць пра калег Лябедзьку, Статкевіча і іншых з нашмат большай цікавасцю, чым гісторыі Сабчак, нараджэннем ці гібеллю нейкай зоркі ў Расіі. Мы павінны ўрэшце разумець, што мы краіна”, — сказаў галоўны рэдактар “Советской Белоруссии”. 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі