Раздзявалі, білі, не кармілі: "азовец" — пра ўмовы ў расійскім палоне

22/08/2022 - 15:49
Байцы на "Азоўсталі" ў траўні / instagram.com/kztsky

Каля дзвюх тысяч абаронцаў "Азоўсталі" знаходзяцца ў палоне ў расійскіх вайскоўцаў і сепаратыстаў з так званых "ДНР" і "ЛНР". Пакуль што толькі 95 з іх вярнуліся ва Украіну ў межах абмену палоннымі — тыя, хто меў самыя цяжкія раненні.

Адзін з байцоў — Дзяніс з пазыўным "Манга". Ён служыць у "Азове", абараняў Марыупаль, дзе страціў руку. У палоне яго вывезлі на тэрыторыю калоніі ў Аленаўцы.

"Я быў сведкам, калі там білі хлопцаў. Нас выганялі на так званы "ператрус", раздзявалі дагала, прымушалі прысядаць. Хто падымаў галаву — адразу пачыналі біць. Мяне таксама білі, падчас допытаў — хацелі, каб я падпісаў паказанні супраць свайго камандавання", — расказаў на прэс-канферэнцыі Дзяніс.

Па словах вайскоўца, расіяне хацелі атрымаць паказанні супраць камандавання "Азова": каб салдаты "звалілі" ўсе разбурэнні і ахвяры ў Марыупалі на ўласных камандзіраў.

"Я казаў, што не буду гэта рабіць, яны пачыналі мяне біць палкамі. Былі пагрозы расстрэлам... бачыў, як хлопцаў з нашага барака забіралі на два-тры дні, потым іх прыносілі збітых, у вельмі цяжкім стане", — сказаў Дзяніс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі