Ратавальнікі знялі з даху брастаўчаніна, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак

26/09/2018 - 19:46

У Брэсце ратавальнікі дапамаглі пенсіянеру, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак на даху дома, паведамляе прэс-служба МНС.

25 верасня каля 15-й гадзіны ратавальнікам патэлефанаваў дыспетчар хуткай меддапамогі. Ён паведаміў, што з даху трохпавярховага будынка дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы па вуліцы Ленінградскай неабходна спусціць чалавека, які сам перасоўвацца не можа.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі паклалі мужчыну на мяккія насілкі і на калысцы аўталесвіцы спусцілі яго з вышыні 10 м на зямлю. Брыгада "хуткай" шпіталізавала 61-гадовага брастаўчаніна з папярэднім дыягназам "генералізаваны сутаргавы прыпадак".

Высветлілася, што мужчыну запрасілі для кансультацыі пры абследаванні даху і прапаноў па яго рамонце. Падчас абследавання ў пенсіянера здарыўся сутаргавы прыпадак, ад чаго ён не мог самастойна перасоўвацца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі