Рассельгаснагляд чарговы раз перанёс дату, з якой пачнуць дзейнічаць санкцыі супраць паставак беларускага малака і малочнай прадукцыі. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, часовая забарона на пастаўкі пачне дзейнічаць з 15 сакавіка.
Пад забарону трапяць пастаўкі наступнай прадукцыі:
— малака і вяршкоў пастэрызаваных, стэрылізаваных і ультрапастэрызаваных налівам;
— малака і вяршкоў сухіх, канцэнтраваных, кансерваваных і згушчаных;
— сыроваткі малочнай наліўной, канцэнтраванай, сухой;
— канцэнтрату сыроватачнага і малочнага бялку.
Раней Рассельгаснагляд паведамляў, што санкцыі супраць паставак беларускага малака пачнуць дзейнічаць з 26 лютага, потым дата была перанесеная на 6 сакавіка.