Распачалі "спецвытворчасць" у адносінах Вадзіма Саранчукова і Алеся Кіркевіча

29/03/2024 - 13:25

Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч / t.me/specprosk/

У Беларусі распачалі "спецвытворчасць" у адносінах Вадзіма Саранчукова і Алеся Кіркевіча. Абодва ў апошнія гады жывуць за мяжой. У РБ іх збіраюцца судзіць завочна за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Абодва актывісты з Гродна. Саранчукоў кіраваў Партыяй БНФ пасля таго, як старшыню партыі Рыгора Кастусёва кінулі за краты. Кіркевіч — экс-намеснік старшыні "Маладога фронту", былы палітвязень.

Палітуцечакачоў запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў гродзенскае ўпраўленне Следчага камітэта.

Завочныя суды — прыдумка лукашэнкаўскага рэжыму, каб разабрацца з палітэмігрантамі, да якіх не могуць дацягнуцца рукі сілавікоў РБ. Ужо асуджаны дзясяткі чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі