Расійскую амбасаду ў Мінску пакуль узначальвае часовы павераны Андрэеў

10/05/2019 - 10:37

Былы амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч пакінуў Мінск. Як паведамляе РІА "Новости", да прыезду новага кіраўніка амбасаду ўзначальвае часовы павераны ў справах Уладзімір Андрэеў. Ён працуе на пасадзе дарадцы-пасланніка.

Як паведамлялася раней, замест Міхаіла Бабіча новым амбасадарам у Беларусі будзе Дзмітрый Мезенцаў. Калі ён прыбудзе ў Беларусь, пакуль не вядома. 

Бабіч адпрацаваў на пасадзе амбасадара ў Мінску менш за год — са жніўня 2018-га. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі