Расійскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра вызваленне Алега Сянцова

12/08/2018 - 08:30

Расійскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра вызваленне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, прызнанага міжнароднай супольнасцю палітвязнем. Як паведамляе ria.ru са спасылкай на Федэральную службу выканання пакаранняў па Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе, інфармацыя пра тое, што Сянцоў пакінуў калонію, “не адпавядае рэчаіснасці”. Паводле ведамства, зняволены застаецца за кратамі і працягвае галадоўку.

Сёння ўначы расійская журналістка Вікторыя Іўлева, якая актыўна асвятляе справу Сянцова, напісала ў Фэйсбуку, што зняволенага, магчыма, вызвалілі і ён у самалёце на шляху ва Украіну.

Алег Сянцоў —  украінскі рэжысёр, якога ў Расіі асудзілі нібыта за тэрарызм на 20 гадоў турмы. Дзеячы культуры і палітыкі з усяго свету неаднаразова прасілі расійскага прэзідэнта вызваліць Сянцова, але гэтыя просьбы задаволеныя не былі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі