Краіны Еўропы масава высылаюць расійскіх дыпламатаў. Як піша The Guardian, Бельгію пакіне 21 дыпламат, Нідэрланды — 17.
Пра высылку чатырох супрацоўнікаў расійскай амбасады заявіла Ірландыя. Міністр замежных спраў Ірландыі Сайман Ковені патлумачыў прычыну высылкі: "Іх дзейнасць не адпавядала міжнародным стандартам дыпламатычных паводзінаў".
Зазвычай так абазначаюць шпіёнскую дзейнасць з боку дыпламатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут