Расійскі брамнік "Дняпра" адбіў пенальці, які прабіў Рудзік (відэа)

17/08/2018 - 19:18

У пятніцу, 17 жніўня, пасля працяглага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адбыўся адзін матч 18-га тура, у Магілёве "Дняпро" і "Нёман" згулялі ўнічыю 0:0. У канцы матчу гродзенцы не рэалізавалі пенальці, мяч адбіў брамнік, расійскі легіянер Аляксей Бярэзін (удар выканаў Філіп Рудзік). Адразу ж Бярэзін адбіў яшчэ адзін удар.

18 жніўня пройдуць два матчы: "Мінск" — "Смалявічы", "Тарпеда-БелАЗ" — "Іслач". 19 жніўня згуляюць "Слуцк" і "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) — "Гарадзея", "Віцебск" — "Прамень". На 20 жніўня прызначаны адзін матч, мінскае "Тарпеда" будзе прымаць "Гомель". А вось паядынак брэсцкага "Дынама" і БАТЭ перанеслі на 31 кастрычніка.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 44 ачкі, мінскае "Дынама" мае 37 ачкоў (і матч у запасе), "Віцебск" — 34.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі