Расіяне ўвечары 5 лютага абстралялі Сумскую вобласць Украіны

05/02/2024 - 18:17

Наступствы ракетнага ўдару па горадзе Варажба / Сумская абласная ваенная адміністрацыя

Увечары 5 лютага расіяне абстралялі горад Варажба ў Сумскай вобласці Украіны, перадае hromadske.ua.

Абстрэл вёўся з дапамогай рэактыўны сістэм залпавага агню. У абласной ваеннай адміністрацыі зафіксавалі восем выбухаў.

У выніку абстрэлу загінуў 40-гадовы мужчына. Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы, у тым ліку маці загінулага.

Папярэдне паведамляецца, што пашкоджаныя пяць жылых дамоў, гаспадарчыя збудаванні, электрасеткі ды інтэрнэт-сувязь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі