Расіяне ўначы атакавалі Днепрапятроўскую вобласць крылатымі ракетамі

22/05/2023 - 07:01
Усяго па вобласці было выпушчана 16 ракет розных тыпаў / @dnipropetrovskaODA

Расіяне мінулай ноччу запусцілі па Днепрапятроўскай вобласці 4 крылатыя ракеты. Усе яны збітыя, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак. Былі яшчэ і беспілотнікі, і іншыя ракеты.

Ёсць "прылёты". Са слоў Лысака, пашкоджаныя некалькі будынкаў выратавальнага падраздзялення знішчаныя больш за 10 грузавых і легкавых аўто, столькі ж пашкоджаныя. Ёсць трапленне па прыватным прадпрыемстве ў Дняпры тут пашкоджаны тры будынкі. Людзі таксама пацярпелі. У Дняпроўскім раёне паранены 27-гадовы мужчына. Ён у бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці. Яшчэ сем чалавек пацярпелі ў Іларыёнаўскай грамадзе Сінельнікоўскага раёна.

У камандаванні паветраных сіл УСУ пазней удакладнілі, што ўсяго гэтай ноччу расіяне выпусцілі па Дняпры і вобласці 16 ракет розных тыпаў і 20 ударных дронаў Shahed-136/131. Збіць атрымалася ўсё дроны і чатыры крылатыя ракеты. Там таксама распавялі, што напярэдадні ўвечары ў тэрытарыяльных водах Украіны ў раёне Херсонскай вобласці быў збіты расійскі знішчальнік Су-35.

Известно о восьми пострадавших / @dnipropetrovskaODA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі