Расіяне нанеслі яшчэ адзін удар па Харкаву — трэці за суткі

24/01/2024 - 06:51

Эвакуацыя з дому, які пацярпеў падчас расійскага ракетнага абстрэлу / @dsns_telegram

Позна вечарам у аўторак расіяне нанеслі яшчэ адзін ракетны ўдар па Харкаву — трэці за суткі, паведамляе Hromadske. Пад абстрэламі аказаўся цэнтр горада. Пашкоджаны жылыя дамы, магазіны і адукацыйная ўстанова. Былі два пажары, пацярпелі 9 чалавек. Акрамя таго, ратавальнікі эвакуіравалі 16 чалавек, у тым ліку двух дзяцей.

Нагадаем, раніцай расіяне ў два заходы нанеслі ўдары па жылых раёнах Харкава, выкарысталі больш за дзесяць камбінаваных ракет С-300, Х-32 і "Іскандэр". Быў разбураны шматпавярховік. Загінулі 8 чалавек, 60 чалавек пацярпелі (сярод іх 6 дзяцей).

Ратавальнікі эвакуююць людзей і ліквідуюць наступствы расійскага нападу /@dsns_telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі