Расіяне другі дзень пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту

29/07/2018 - 11:59

Расіяне другі дзень пратэстуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту. Як перадае ВВС, 28 ліпеня Камуністычнай партыя Расіі сабрала ў Маскве 10-тысячны мітынг. Раней камуністы прапаноўвалі вынесці пытанне аб павышэнні пенсійнага ўзросту на ўсенароднае галасаванне, але ў парламенце краіны іх не падтрымалі. Акцыі камуністаў прайшлі таксама ў іншых расійскіх гарадах.

Сёння на вуліцы расійскай сталіцы выходзяць прадстаўнікі Лібертыянскай партыі, да акцыі плануе далучыцца вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны.

У чэрвені расійскі ўрад абвясціў аб павышэнні пенсійнага ўзросту ўжо ў 2019 годзе —  для мужчын ён складзе 65 гадоў, а для жанчын —  63 гады. Згодна з планамі, пераход будзе паэтапным і  расцягнецца на некалькі гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі