Славянск пасля абстрэлу / t.me/pavlokyrylenko_donoda/
Расіяне абстралялі Славянск у Данецкай вобласці. Загінулі 2 чалавекі, амаль тры дзясяткі параненыя. Зруйнаваныя адміністрацыйныя, офісныя будынкі, жылыя дамы. На вуліцах горада гарэлі легкавыя аўтамабілі.
Паведамляецца, што Славянск быў абстраляны ракетамі С-300.
"Вораг павінен ведаць: Украіна не даруе здзекі над нашымі людзьмі, не даруе гэтых смерцяў і раненняў, — піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — Усе расійскія тэрарысты будуць разбітыя. Адказнасць панясуць усе, хто мае дачыненне да гэтай агрэсіі".
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут