Расія задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя ракетаносцы

17/11/2015 - 15:03

Расійская авіяцыя ўдвая павялічыла колькасць вылетаў для ўдараў па баевіках так званай "Ісламскай дзяржавы". Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, перадае interfax.ru.

Міністр асабліва адзначыў, што ў знішчэнні бандфармаванняў разам з аператыўна-тактычнай авіяцыяй дадаткова з расійскай тэрыторыі прыцягнутыя самалёты Ту-160, Ту-95МС, Ту-22 далёкай авіяцыі.

Зранку 17 лістапада стратэгічныя ракетаносцы Ту-160 і Ту-95МС правялі пускі 34 крылатых ракет паветранага базавання па баевіках у правінцыях Алепа і Ідліб. Шайгу адзначыў, што ўсе ўдары наносяцца па загадзя разведаных цэлях.

Агулам за першыя суткі паветранай аперацыі спланавана 127 баявых вылетаў па 206 аб'ектах тэрарыстаў, заявіў расійскі міністр.

Фота: ТАСС

Чаму Ісламская дзяржава хоча знішчыць Мекку і куды падзелася Аль-Каіда?

5 фактаў пра Ісламскую дзяржаву, якіх вы не ведалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі