Расія ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі

20/07/2018 - 11:25

Расія ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі. Рашэнне Рассельгаснагляду было прынятае пасля таго, як праверка грузу беларускіх шампіньёнаў паказала, што яны прывезеныя з Польшчы. Здарэнне адбылося 14 ліпеня ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці. Груз свежых шампіньёнаў (4 тоны 608 кг) везлі ў Расію з Маладзечна. На яго быў фітасанітарны сертыфікат, выдадзены Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін Рэспублікі Беларусь. А вось польскую маркіроўку з усіх скрынак беларусы не парупіліся прыбраць.

Расійскія чыноўнікі абураныя, што адсутнічае кантроль з боку беларускага ведамства. І каб недапусціць патраплення ў Расію з Беларусі "санкцыёнкі", з 24 ліпеня быў забаронены ўвоз свежых грыбоў-шампіньёнаў беларускага паходжання. Адзначаецца, што абмежаванне будзе дзейнічаць да правядзення Рассельгаснаглядам інспектавання беларускіх вытворцаў шампіньёнаў. Таксама ў Маскве чакаюць, што беларусы правядуць расследаванне выяўленага парушэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі