Расія не трапіла ў Савет ААН па правах чалавека

29/10/2016 - 10:54

Расію не пераабралі ў Савет па правах чалавека ААН. Для Усходняй Еўропы ў гэтай структуры выдзелена два месцы і на іх прэтэндавалі Расія, Венгрыя і Харватыя. Па выніках галасавання ў Генасамблеі ААН Расія атрымала 112 галасоў, Венгрыя — 144, а Харватыя — 114, паведамляюць замежныя СМІ

Раней болей за 80 праваабарончых арганізацый заклікалі краіны, якія ўваходзяць у ААН, галасаваць супраць Расіі, бо Масква падтрымлівае рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада. Арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што пераабранне Расіі і Саудаўскай Аравіі можа аслабіць намаганні савета па прыцягненні вінаватых да адказнасці. Але пры гэтым Саудаўскую Аравію пераабралі ў савет разам з Кітаем, хоць палітыку апошняга таксама крытыкавалі праваабаронцы.

Маскву неаднаразова абвінавачвалі ў выпадковых авіяўдарах і выкарыстанні некіраваных авіябомбаў у густанаселеных раёнах Сірыі, а таксама ў бамбардаванні груп умеркаванай сірыйскай апазіцыі.

Бамбардзіроўскі Алепа з удзелам расійскай авіяцыі называліся “ваенным злачынствам”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі