Фота: vk.com/za_dorogi_mogilev
Магілёўцы збіраюць фатаграфіі ямаў і выбоінаў на мясцовых дарогах, з якіх мы вырашылі скласці рэйтынг самых бяздонных.
У групе “За дороги Могилёв” ужо дзясяткі фотаздымкаў з розных раёнаў горада. Людзі выкладваюць фота ямаў, выбоінаў, разваленых бардзюраў, а таксама фатаграфіі адрамантаваных дарог праз месяц.
"Тут можна ўсё. Можна зламаць ногі, праваліцца ў люк, стаць па шчыкалатку ў лужыну, адарваць бампер, "сесці на пуза". Увогуле, што пісаць — глядзіце фота", — пішуць абураныя аўтааматары.
Гэтыя раны ў асфальце, як заўсёды, сталі заўважныя пасля зімы. Пачынаючы з 28 красавіка на старонцы з'явіліся дзясяткі водгукаў і фатаграфій з розных раёнаў горада. Публікуем самы кашмар разам з каментарамі.