Раніцай у Мінску эвакуявалі Dana Mall

09/04/2019 - 08:43

Раніца аўторка для работнікаў Dana Mall пачалася з эвакуацыі. Пра гэта распавяла карыстальніца Інстаграм kr.saenko.

Пазней у інфацэнтры Dana Mall распавялі, што эвакуацыя была вучэбнай.

За апошні час гэта ўжо чацвёрты гандлёвы цэнтр, з якога эвакуіравалі наведвальнікаў. Нагадаем, 6 красавіка ў 18.35 невядомы пазваніў у міліцыю і распавёў, што ў мінскім гандлёвым цэнтры “Галерэя” закладзеная выбуховая прылада. Бомбу не знайшлі.

31 сакавіка ў Менску эвакуявалі ГЦ “Галілеа” і “Замак” з-за ананімнага паведамлення аб замініраванні. Выбуховых прылад таксама не было выяўлена. Адпраўнікоў паведамленняў не знайшлі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі