Раналду выдалілі з поля ў яго першым матчы за “Ювентус” у Лізе чэмпіёнаў (відэа)

19/09/2018 - 21:55

Крышціяну Раналду выдалілі з поля ў яго першым матчы за “Ювентус” у Лізе чэмпіёнаў. Здарылася гэта на 29-й хвіліне гасцявога паядынку з “Валенсіяй”. У штрафной пляцоўцы гаспадароў поля ў барацьбе ці выпадкова Раналду закрануў твар абаронцы “Валенсіі” Мурыльё, той упаў. І галоўны суддзя немец Фелікс Брых пасля нарады з памочнікам выдаліў форварда!  Вось гэта вяртанне ў Іспанію! Крышціяну плакаў ад крыўды, сыходзячы з поля.

“Ювентус” у другім тайме забіў два галы (два пенальці рэалізаваў П’яніч) і перамог — 2:0.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі