Пытлева: падчас ператрусу парэзалі фотаздымкі з вяселля

07/09/2021 - 15:47

7 верасня прайшоў ператрус у мінскай кватэры Кацярыны Пытлевай, вядучай "МаланкаTV". Летам мінулага года яна публічна асудзіла гвалт з боку сілавікоў, пасля чаго яе пазбавілі тэлеэфіраў на тэлеканале "Беларусь 1". А сёлета Пытлева з сям'ёй з'ехала з Беларусі пад пагрозай крымінальнай справы.

У Facebook Пытлева паказала, як выглядае пасля ператрусу яе кватэра. Сілавікі зламалі не толькі ўваходныя дзверы, але і дзверы ў спальню. Яны "парэзалі калонкі, малатком разбілі фігуркі вожыкаў, парэзалі вясельныя фатаграфіі, распатрашылі вінілавую калекцыю і парассыпалі крупы і муку па ўсёй кватэры". Былі выпатрашаныя скрынкі з складзенымі падчас ад'езду гаспадароў рэчамі.

"Такая вось яна, помста рэжыму", — піша Кацярына Пытлева.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/katerina.pytleva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі