П'яны мужчына пры дапамозе пісталета "прасіў" даць яму патэлефанаваць

16/11/2015 - 10:09

П'яны мужчына пры дапамозе пнеўматычнага пісталета "прасіў" даць яму патэлефанаваць. Здарэнне адбылося 15 лістапада ў Кобрыне.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, увечары на вуліцы Дзяржынскага супрацоўнікамі патрульна-паставой службы быў затрыманы 34-гадовы жыхар Кобрына. Мужчына, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, патрабаваў ад траіх жыхароў райцэнтра даць яму мабільны тэлефон, каб патэлефанаваць. Затрыманы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. На месцы здарэння быў канфіскаваны пісталет "Анікс А-111".

У дачыненні мужчыны была распачатая крымінальная справа па артыкуле 185 КК РБ. За прымус з пагрозай ужывання гвалту яму пагражае да двух гадоў абмежавання волі.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі