Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта 18 сакавіка пачаў крымінальную справу за хуліганства на 23-гадовага жыхара Оршы.
Як паведамляе сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама, пяцікурснік адной з магілёўскіх навучальных установаў вырашыў адзначыць паспяховую здачу сесіі разам з таварышамі.
Хлопцы выпівалі ў адным з двароў па вуліцы Ленінскай. А потым адзін з іх заскочыў на чужы аўтамабіль пачаў танчыць на капоце. Пасля такога святкавання юнак з'ехаў у родны горад, але быў затрыманы.
Цяпер студэнту пагражае да шасці месяцаў арышту або да трох гадоў пазбаўлення волі.