Пуцін падарыў Лукашэнку "гарачы футбольны мяч" (фота, відэа)

20/06/2018 - 07:00

Уладзімір Пуцін падарыў Аляксандру Лукашэнку "гарачы футбольны мяч". Яны сустрэліся 19 чэрвеня ў Мінску, дзе праходзіла пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Пуцін і Лукашэнка абмяняліся падарункамі. Расійскі госць уручыў беларускаму кіраўніку сувенірны набор і самавар у выглядзе мяча і з сімволікай чэмпіянату свету па футболе 2018 года, які праходзіць у Расіі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну карціну з выявай Санкт-Пецярбурга (роднага горада Пуціна), у які ён у той вечар не патрапіў (там гуляла зборная Расіі па футболе). Гэта быў зімовы пейзаж у летнюю спёку.

Кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся, што ў наступны раз сустрэнуцца ў кастрычніку ў Магілёве. Там будзе праходзіць Пяты форум рэгіёнаў дзвюх краін, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Фота: tvr.by
Фота: http://president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі