Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / SCANPIX/IMAGO/SNA
У кітайскім Шэньчжэні на палях саміту АТЭС адбылася сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Яна працягвалася менш за гадзіну, піша BBC.
Паводле інфармацыі ТАСС, па выніках перамоваў лідары не сталі рабіць сумесных заяў для СМІ. Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў паведаміў журналістам, што Пуцін і Трамп абмеркавалі вайну ва Украіне і пытанні двухбаковых адносін.
Пазней адбылася трохбаковая сустрэча лідараў ЗША, Кітая і Расіі: у ёй удзельнічалі Пуцін, Трамп і Сі Цзіньпін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут