Публіцыстку Вольгу Харламаву асудзілі да 10 гадоў калоніі

20/11/2026 - 17:23

Вольга Харламава / Еўрарадыё

Стаў вядомы прысуд палітзняволенай паліталагіні, публіцыстцы і медыяэкспертцы Вользе Харламавай.

Ёй прысудзілі 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і прызначылі штраф у 1500 базавых велічыняў (67 500 рублёў). Пра гэта ў сацсетках паведамляе Андрэй Стрыжак.

Харламаву затрымалі ў чэрвені 2025 года. Яе абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 Крымінальнага кодэкса). З таго часу яна знаходзілася ў СІЗА №1.

Харламава — экспертка ў галіне міжнароднай палітыкі і бяспекі, займалася медыяаналітыкай і публіцыстыкай. Для беларускіх і замежных СМІ яна каментавала падзеі ў Беларусі і свеце, а таксама працавала аналітыкам праекта Media IQ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі