Прызначаная дата суда над журналістам Сяргеем Сацуком

30/08/2022 - 13:44

Справу журналіста Сяргея Сацука пачнуць разглядаць 23 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Як піша "Новы час", працэс будзе весці суддзя Святлана Бандарэнка.

Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус. А доступ да сайта "Ежедневник" (ej.by), дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакаваны.

Яго вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў — ч. 2 арт. 130 КК (распальванне варожасці з  выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў) і ч.2 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карысных ці іншых памкненняў).

Перад тым на Сацука пачыналі крымінальную справу па абвінавачанні ў атрыманні хабару.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі