У чацвер па захадзе Беларусі рэзка пахаладае

09/09/2026 - 13:06

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 10 верасня, у Беларусі ўначы прагназуецца невялікая воблачнасць, зранку і ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па захадзе краіны, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы з пераходам на заходні, уначы — слабы, удзень — умераны, месцамі — моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +16 градусаў па паўночным захадзе да +30 па паўднёвым усходзе Беларусі. Па захадзе краіны ўдзень рэзка пахаладае — да 16-20 градусаў са знакам "плюс". Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У пятніцу, 11 верасня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе, а ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, удзень месцамі на поўначы — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень чакаецца +15...+21 градус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі