Прысуд праваабаронцам "Вясны" агучаць 3 сакавіка

13/02/2023 - 10:36
Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Уладзімір Лабковіч у судзе / sb.by

Прысуд праваабаронцам "Вясны" агучаць 3 сакавіка, піша sb.by. У панядзелак палітвязні Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч выступілі з апошнім словам.

Бяляцкі сказаў, што крымінальная справа палітычна матываваная. Паводле яго слоў, прапагандысты, якія асвятлялі працэс, пісалі "плёткі і хлусню".

Для нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага абвінавачванне запрасіла 12 гадоў зняволення, для Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў, для Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў, для праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва, якога судзяць завочна, — 10 гадоў калоніі. Крымінальная справа, якая складаецца з 284 тамоў, разглядалася судом Ленінскага раёна Мінска ў паскораным рэжыме — працэс пачаўся 5 студзеня. Палітвязні за кратамі з лета 2021-га. Яны сваёй віны не прызнаюць. Іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі