Здымачную групу тэлеканал "Белсат" у Маладзечне затрымалі пасля мітынгу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Затрыманне адбылося ў жывым эфіры, калі журналісты размаўлялі з жыхарамі Маладзечна. "Прынімалава ў жывым эфіры", — паспеў пракаментаваць журналіст.
У машыне, пры невыключанай тэхніцы было чуваць, як журналісты скадзяцца, што міліцыянты паламалі ім відэакамеру.
Паводле звестак БАЖ, у Маладзечне затрыманыя Алесь Сіліч, Марыя Арцыбашава, Дзяніс Дзюба і Зміцер Міцкевіч.
Дарэчы, на сустрэчу з Ціханоўскай у Маладзечне прыйшло каля трох тысяч чалавек, як заявіў вядоўца мітынгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.