Пры абстрэле рэстарана ў Данецку паранены Дзмітрый Рагозін

22/12/2022 - 05:20
Дзмітрый Рагозін / @redakciya_channel

Пры абстрэле рэстарана ў Данецку паранены былы кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін, паведамляе рэсурс "База". Рагозін адзначаў там свой дзень нараджэння. 

Па дадзеных рэсурсу ў Рагозіна "асколачнае раненне мяккіх тканін галавы, пранікальнае асколачнае раненне ягадзіц, а таксама пранікальнае асколачнае раненне левага сцягна".

Сам Рагозін сцвярджае, што "паранены ў спіну. Жыць буду. Асколак ў сантыметры ад хрыбетніка".

Усяго ў выніку гэтага абстрэлу параненыя 5 чалавек, у тым ліку спявачка рэстарана, кажуць расійскія рэсурсы. Два чалавекі загінулі. Адзін з іх гэта ахоўнік старшыні ўрада так званай "ДНР" Віталя Хацэнкі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі