Аляксей Протас (злева) / nhl.com
Аляксей Протас набраў два ачкі (1+1) у пераможным матчы "Вашынгтона" з "Манрэалем" у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ — 6:3 (0:0, 3:3, 3:0). Да таго ж у другім перыядзе адмянілі шайбу Протаса, закінутую ў меншасці — зафіксавалі афсайд падчас контратакі.
Беларускага хакеіста прызналі першай зоркай матчу.
Аляксею Протасу 23 гады. Ён выступае за "Вашынгтон" з 2021 года. У гэтым сезоне ў 9 гульнях у яго 9(3+6) выніковых ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут