Прэзідэнта Чэхіі Мілаша Земана могуць пазбавіць паўнамоцтваў

18/10/2021 - 20:30

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан па стане здароўя можа быць пазбаўлены прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, паведамляе Еўрарадыё.

Цяпер кіраўнік дзяржавы не здольны выконваць свае абавязкі, і верагоднасць таго, што ён зможа вярнуцца да працы, вельмі невялікая, заявілі ў Сенаце Чэхіі. У гэтай сітуацыі няма іншага шляху, акрамя перадачы паўнамоцтваў Земана.

Прэзідэнт Чэхіі ўжо больш за месяц не з'яўляўся на публіцы. Ён быў шпіталізаваны адразу пасля выбараў у парламент у кастрычніку 2021 года, на якіх яго саюзнік, прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш, пацярпеў паразу. У тым ліку, як лічыцца, з-за расследавання пра афшоры Pandora Papers, дзе фігуруе Бабіш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі