Лідары G7 згодныя ўвесці "знішчальныя" санкцыі супраць Расіі.Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
У сваім акаўнце ў Твітары Байдэн напісаў, што зранку парвёў перамовы з іншымі кіраўнікамі "Вялікай Сямёркі". Яны абмяркоўвалі "неапраўданую атаку прэзідэнта Пуціна на Украіну".
"І мы пагадзіліся ўвесці зьнішчальны пакет санкцый і іншых эканамічных захадаў, каб прыцягнуць Расію да адказнасці", — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Таксама Байдэн выказаў падтрымку "адважнаму народу Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут