Прэзідэнт УЕФА лічыць, што АБФФ "не мае ніякага дачынення да рэжыму Лукашэнкі"

29/12/2021 - 07:53

Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын лічыць, што Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" "не мае ніякага дачынення да рэжыму Лукашэнкі". Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю брусельскаму выданню Politico. Пры гэтым Чэферын кажа пра "жудасную сітуацыю" ў нашай краіне. І, відаць, мае на ўвазе правы чалавека, а не беларускі футбол. Прэзідэнт УЕФА адзначыў, што яго арганізацыя працягвае сачыць за сітуацыяй у Беларусі.

Як вядома, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) збіраецца праз Спартыўны арбітражны суд у Лазане прымусіць УЕФА "выконваць палажэнні ўласнага статута" і пачаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні АБФФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі