Прэзідэнт Сербіі пра галоўную сербскую будоўлю Мінска: "Думаю, людзі задаволены"

24/06/2019 - 10:48
Аляксандр Вучыч / АНТ

На выходных будпляцоўку комплекса Minsk World, які ўзводзіць сербская кампанія братоў Карычаў, наведаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. Як піша informer.rs, "Мінск-Свет", які будуецца на месцы старога мінскага аэрапорта, будзе горадам у горадзе. Па звестках выдання, жылая плошча, якую Dana Holdings братоў Карычаў плануе пабудаваць у Мінску, складае 4,7 млн. квадратных метраў.

У рэпартажы тэлеканала "АНТ" Аляксандр Вучыч ацаніў працу сербскай кампаніі ў сталіцы Беларусі:

"Я вельмі задаволены якасцю будоўлі тут. Думаю, людзі, якіх мы сустрэлі тут, таксама задаволеныя. Спадзяюся, што нашы людзі — кампанія "Карыч" і іншыя сербскія кампаніі — могуць шмат чаго зрабіць у будучыні, і людзі тут будуць задаволеныя".

Пры гэтым аператар АНТ зрабіў на будпляцоўцы некалькі кадраў. Вось як цяпер выглядае Minsk World:

А вось якія рэндары комплекса Minsk World кампанія Dana Holdings паказвала на літоўскай выставе RESTA ў красавіку 2019 года:

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі