16 чэрвеня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер Італіі Марыё Драгі прыехалі ў Ірпень. Гэты горад у Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці сёлета перажыў расійскую акупацыю. Ён атрымаў званне "горад-герой Украіны".
Гасцям з ЕС паказалі сляды злачынстваў расійскіх войскаў.
Візіт лідараў Францыі, Германіі, Італіі, Румыніі ва Украіну з меркаванняў бяспекі не анасаваўся. Макрон назваў гэты візіт "пасланнем еўрапейскага адзінства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут